Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 ліпеня 2020, 16:33

Вышытыя копіі палотнаў вядомых жывапісцаў прадстаўлены на выставе ў Гомелі

15 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Персанальная выстава вышыўкі Валянціны Ігнаценка "Цяпло душы перадаючы ніткай..." адкрыта ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі прадстаўлена больш як два дзясяткі работ майстрыхі. Частка з іх - копіі палотнаў вядомых жывапісцаў: Яна Вермеера, Рафаэля Санці, Леанарда да Вінчы і іншых. На некаторых вышыўках адлюстраваны пейзажы Фларэнцыі, Мілана, Парыжа. Яшчэ частка сюжэтаў навеяна фантазіяй вышывальшчыцы.

"У работы Валянціны Ігнаценка эмоцыі, светаўспрыманне, адчуванні літаральна ўплецены ніткай. Творы будуюцца на майстэрстве, глыбокім адчуванні колеру, тонкай кампазіцыі і кранальным сюжэце, які нікога не пакідае абыякавым", - адзначылі ў бібліятэцы.

Работы гэтага аўтара заўсёды выклікаюць шчырую цікавасць у гледачоў, дадалі ва ўстанове. Гэта даказалі больш як 20 персанальных і групавых выстаў у Беларусі і за мяжой.

Валянціна Ігнаценка з'яўляецца членам Міжнароднага клуба мастакоў "Творчасць".

Выстава будзе працаваць да сярэдзіны жніўня. Уваход свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі