Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Выканаўцы з сямі краін выступяць на фестывалі эстраднай і джазавай музыкі ў Баранавічах

Культура 24.04.2019 | 16:01
Фота з архіва
Фота з архіва

24 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Баранавічах 27 красавіка адбудзецца I Міжнародны конкурс - фестываль эстраднай і джазавай музыкі Brand New Jazz, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальніца аддзела культуры гарвыканкама Наталля Міхальчык.

Заяўкі на ўдзел паступілі ад прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Польшчы, Літвы і Кітая. На форуме свае таленты прадэманструюць школьнікі, навучэнцы, студэнты ВНУ. Конкурсная праграма прадугледжвае сольныя выступленні інструменталістаў і вакалістаў, таксама свае нумары пакажуць ансамблі, хары, аркестры. Ім прапануюць выканаць эстрадную музыку, джазавую класіку, творы сучасных джазавых кампазітараў, фальклор у джазавай апрацоўцы.

Майстэрства канкурсантаў ацэніць прафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць спецыялісты з Беларусі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Малдовы, Украіны і Расіі. Яны вызначаць дыпламантаў, лаўрэатаў, уладальніка Гран-пры.

"Праведзена вялікая работа. Нягледзячы на тое што фестываль эстраднай і джазавай музыкі пройдзе ўпершыню, мы змаглі прыцягнуць удзельнікаў з сямі краін. Імкнёмся да таго, каб мерапрыемства стала знакавым для Баранавіч, увайшло ў каляндар турыстычных падзей", - адзначыла Наталля Міхальчык. Фестываль плануецца зрабіць традыцыйным, яго працягласць можа павялічыцца да некалькіх дзён.

Паназіраць за творчым спаборніцтвам жыхары Баранавіч змогуць на трох пляцоўках. Гала-канцэрт фестывалю адбудзецца ў Палацы культуры (Кірава, 62).

Акрамя конкурснага выступлення ва ўдзельнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з гісторыяй і сучасным жыццём горада. У час агляднай экскурсіі госці ўбачаць галоўныя славутасці, наведаюць памятныя мясціны.

Арганізатарамі міжнароднага фестывалю выступаюць Баранавіцкі гарвыканкам, Саюз музычных дзеячаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры, дзіцячая музычная школа мастацтваў нумар 3 Баранавіч.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.