Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 мая 2017, 10:41

Выданні да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прадстаўлены на салоне ў Санкт-Пецярбургу

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кнігі, прысвечаныя знакаваму для Беларусі юбілею - 500-годдзю беларускага кнігадрукавання прадстаўлены на ХІІ Санкт-Пецярбургскім кніжным салоне, які праходзіць у выставачным павільёне "Міхайлаўскі манеж", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

На нацыянальнай экспазіцыі госці і ўдзельнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з лепшымі кніжнымі навінкамі беларускіх выдавецтваў 2016-2017 гадоў.

fff1

Важнай падзеяй удзелу беларускіх кнігавыдаўцоў у выстаўцы стала адкрыццё аддзела беларускай кнігі ў "Кніжнай лаўцы пісьменнікаў", заснавальнікамі якой выступаюць Камітэт па друку і ўзаемадзеянні са СМІ ўрада Санкт-Пецярбурга, пісьменніцкія арганізацыі Расіі. Наведвальнікам прадстаўлена больш за 550 кніг розных тэматычных напрамкаў, а таксама сувенірная прадукцыя беларускай вытворчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі