Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 студзеня 2023, 09:58

Выданне "Памяць народа. Хроніка Мінскага гета" прэзентавалі ў Мінску

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выданне "Памяць народа. Хроніка Мінскага гета" аўтараў Барыса Герстэна і Уладзіміра Бокуна прэзентавалі 25 студзеня ў Доме кнігі "Светач" у Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Гэта сумесны выдавецкі праект "Народнай асветы" і студыі гістарычных фільмаў "Майстэрня Уладзіміра Бокуна". Прэзентацыя прысвечана Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакосту (27 студзеня) і 80-й гадавіне ліквідацыі Мінскага гета. Выданне выйшла ў свет па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі ў серыі "Права на памяць".

Аўтары расказваюць пра трагічную гісторыю Мінскага гета, дзе загінулі амаль 100 тыс. чалавек яўрэйскай нацыянальнасці. Але кніга не толькі пра трагедыю. Яна і пра гераічнае супраціўленне ворагу, пра беларусаў, якія рызыкавалі жыццём, ратуючы ад гібелі сяброў, суседзяў, дзяцей і нават незнаёмых людзей. У кнізе "Памяць народа. Хроніка Мінскага гета" асноўнай ніццю праходзіць думка: ад народнага адзінства праз гістарычную памяць да міру і стваральнай працы.

Аўтары кнігі Барыс Герстэн і Уладзімір Бокун - лаўрэаты спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва за стварэнне серыі дакументальных фільмаў "Хроніка Мінскага гета".

"Хроніка Мінскага гета" - фільмы аб трагедыі халакосту на беларускіх землях. Творчай групе ўдалося сабраць унікальныя дакументы і ўспаміны сведак у адным праекце. Здымкі праходзілі ў Беларусі, ЗША, Ізраілі і Польшчы.

Прэм'ера першага фільма адбылася ў дзень 70-й гадавіны ліквідацыі Мінскага гета на тэлеканале АНТ (Беларусь) і ў кінатэатры "Перамога" (Мінск, Беларусь). Фільм трансліраваўся на канале RTVI (ЗША) і іншых тэлевізійных каналах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі