Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 красавіка 2019, 12:39

Вулічны тэатральны праект "Без сцэны" рэалізуюць у Мінску

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На скрыжаванні пешаходных вуліц Камсамольская і Рэвалюцыйная ў Мінску кожную суботу лета будуць гучаць музыка і ажываць статуі. З 1 чэрвеня тут стартуе тэатральны праект No Stage ("Без сцэны"), паведамілі БЕЛТА арганізатары праекта.

No Stage - гэта тэатральны фестываль, які аб'ядноўвае сучасныя вулічныя паказы і адукацыйныя інтэрактывы, таленавітых акцёраў арыгінальнага жанру, студый дзіцячай творчасці, тэатраў, культурных цэнтраў, артыстаў і самых яркіх прадстаўнікоў творчых прафесій. Да супрацоўніцтва запрашаюцца прафесійныя і аматарскія тэатральныя калектывы, якія працуюць у жанры вулічнага мастацтва, кіраўнікі тэатральных фестываляў, тэатральныя менеджары, прадстаўнікі культурных цэнтраў, дабрачынныя фонды, інфармацыйныя цэнтры. Для ўдзелу ў мерапрыемствах неабходна падаць заяўку праз спецыяльную форму, размешчаную ў сацыяльных сетках.

Упершыню аб пешаходнай зоне, дзе кожныя выхадныя гараджане могуць адпачываць і прымаць удзел у забавах, у Мінску пачалі гаварыць летам 2012 года - тады ад машын вызвалілі ўчастак вул. Карла Маркса. Потым канцэртная пляцоўка перамясцілася на тэрыторыю Верхняга горада. У цёплы час года тут выступаюць музычныя і тэатральныя калектывы, удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі, гандлююць рамеснікі. Праграма мяняецца штотыдзень, афіша выступленняў размяшчаецца ў сацсетках і на сайце Пешаходка.бел.

У гістарычным цэнтры Мінска ў мінулым годзе добраўпарадкавалі новую пешаходную зону. Прывабнай для адпачынку турыстаў і гараджан стала частка вул. Камсамольская ад вул. Інтэрнацыянальная да вул. Няміга і вул. Рэвалюцыйная.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі