Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 ліпеня 2022, 10:13

Вянкі, карагоды, вогнішча: у Карэліцкім раёне свята "Каваль-Вярнідуб" запрашае гасцей

6 ліпеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Свята "Каваль-Вярнідуб" упершыню пройдзе ў Карэліцкім раёне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Карэліцкім райвыканкаме.

"Сёння з 20.00 да 1.00 у аграгарадку Краснае ўпершыню пройдзе свята "Каваль-Вярнідуб". Праграма прадугледжвае тэматычны тэатралізаваны паказ, традыцыйныя народныя гульні, бытавыя танцы і конкурсы. Госці мерапрыемства змогуць навучыцца плесці вянкі, паўдзельнічаць у абліванні вадой. Будзе запалена вялікае вогнішча, госці таксама змогуць прыняць удзел у вялікім дружным карагодзе", - расказалі ў райвыканкаме.

Акрамя таго ўдзельнікаў свята чакае канцэртная праграма творчых калектываў Іўеўскага раёна. У аграгарадку з нагоды свята "Каваль-Вярнідуб" будуць працаваць дзіцячая гульнявая пляцоўка, святочны гандаль, атракцыёны, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі і інш.

Паводле народных павер'яў, вечарам на Івана Купалу ідзе ў разгул нячыстая сіла. І процістаіць ёй славянскі міфічны персанаж, народны абаронца - асілак Каваль-Вярнідуб. Менавіта ў гонар яго ў Карэліцкім раёне вырашылі арганізаваць тэматычнае свята.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі