Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 чэрвеня 2019, 16:00

Вялізную карціну пра абарону Брэсцкай крэпасці прадставяць на выстаўцы ў Мінску

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Персанальная выстава Уладзіміра Сайко "Зямля і зерне" адкрыецца 2 ліпеня ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры", паведаміла БЕЛТА дырэктар галерэі Марына Татарэвіч.

"Экспазіцыя прадставіць каля 40 работ з батальнымі і краязнаўчымі сюжэтамі, сярод якіх - буйнейшае ў гісторыі суверэннай Беларусі палатно (1,80х3,50 м) пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці 1941 года, - расказала дырэктар. - Акрамя таго, будуць прадстаўлены карціны на тэму Першай сусветнай вайны і вайны 1812 года. У краязнаўчым цыкле будуць прадэманстраваны вынікі шматлікіх пленэраў і экспедыцый мастака па краіне".

Выстава "Зямля і зерне" будзе працаваць па 17 ліпеня.

Уладзімір Сайко - яркі прадстаўнік сучаснага батальнага беларускага жывапісу. Скончыў гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, выкладаў мастацкія дысцыпліны. Член аб'яднання мастакоў "Абуджэнне", Творчага саюза мастакоў Расіі, Еўразійскага мастацкага саюза, а таксама заснавальнік персанальнай творчай майстэрні жывапісу, малюнка і кампазіцыі ў вёсцы Жажэлка Смалявіцкага раёна, якая ў 2017 годзе рэарганізавана ва Усесезонную пленэрную майстэрню. Мастак-баталіст актыўна займаецца гістарычнай рэканструкцыяй у клубе "Рубеж". Аўтар больш як 15 персанальных выстаў у розных гарадах Беларусі і Расіі, удзельнік шматлікіх міжнародных і сумесных праектаў. Карціны Уладзіміра Сайко знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Швейцарыі, Германіі, Італіі, Францыі, Кітая, ЗША, Эквадора, Венесуэлы, Лівана, Ірана і ПАР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі