Фота Міністэрства культуры
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Вялікім тэатрам Беларусі і Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатрам Узбекістана імя А.Навоі падпісаны ў час рабочай сустрэчы міністра культуры Беларусі Руслана Чарнецкага з міністрам культуры Узбекістана Азадбекам Назарбекавым. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.
Сустрэча адбылася ў ходзе Дзён культуры Беларусі ва Узбекістане. Таксама падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве і ўзаемаразуменні паміж Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі (аперэты) Узбекістана і Беларускай дзяржаўнай філармоніяй, паміж Дзяржаўнай філармоніяй Узбекістана і Нацыянальным акадэмічным народным хорам Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча.
На перагаворах бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы культуры. Руслан Чарнецкі падкрэсліў важнасць паглыблення ўзаемадзеяння ў галіне кінематографа, развіцця абмену гастролямі паміж тэатрамі Беларусі і Узбекістана.
У сваю чаргу Азадбек Назарбекаў прапанаваў актывізаваць супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы. У прыватнасці, размова ішла аб пашырэнні партнёрства паміж профільнымі ўстановамі культуры дзвюх краін у падрыхтоўцы педагагічных кадраў па харэаграфіі. Таксама міністр культуры Узбекістана прапанаваў развіваць партнёрства па ўкараненні інфармацыйных тэхналогій у культурнай сферы.-0-