Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 кастрычніка 2020, 14:28

Вялікі тэатр правядзе конкурс на лепшую навагоднюю тэатральную цацку

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйны сямейны конкурс "Навагодняя тэатральная цацка" ў ходзе праекта "Вялікі тэатр - дзецям!" пройдзе сёмы раз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

"Навагоднія цацкі, створаныя з любоўю і натхненнем нашымі цудоўнымі гледачамі, - сапраўдныя творы мастацтва, якія штогод упрыгожваюць галоўную ёлку Вялікага тэатра Беларусі. У гэтым годзе работы ўдзельнікаў конкурсу будуць прымаць з 20 кастрычніка па 10 снежня. Цацкі павінны мець дачыненне да жыцця тэатра, герояў балетных і оперных спектакляў, класічнай музыкі, харэаграфіі. Кожны твор трэба падпісаць (назва, прозвішча сям'і, кантактныя тэлефоны). Работы назад не вяртаюцца. У склад журы ўвойдуць тэатральныя мастакі, артысты, рэжысёры, якія і вызначаць пераможцаў", - расказалі ў тэатры.

Узнагароджанне адбудзецца 19 снежня перад пачаткам спектакля "Пінокіа". У перадсвяточнай атмасферы падарункі пераможцам уручаць Дзед Мароз і Снягурачка. Заахвочвальныя прызы і дыпломы для ўдзельнікаў конкурсу, а таксама спецыяльны прыз за лепшую цацку на тэму новага дзіцячага музычнага спектакля "Пінокіа" Глорыі Бруні. Юных гледачоў чакаюць таксама навагоднія інтэрактыўныя гульні і конкурсы.

Добра ўпакаваныя работы, калі яны будуць перасылацца поштай, адправіць па адрасе: 220029, Мінск, пл. Парыжскай Камуны, 1, Вялікі тэатр Беларусі. Мінчане могуць прынесці цацку ў тэатр па адрасе: пл. Парыжскай Камуны, 1, 7-ы пад'езд, службовы ўваход (пакінуць можна варце).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі