Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 сакавіка 2019, 18:48

Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі праводзіць конкурс сэлфі

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Беларусі праводзіць конкурс сэлфі, паведаміла БЕЛТА вядучы рэдактар аддзела інфармацыі тэатра Алена Балабановіч.

"10 сакавіка будынку Вялікага тэатра Беларусі спаўняецца 80 гадоў. Напярэдадні такога слаўнага дня мы прапануем нашым гледачам не заставацца абыякавымі і запрашаем паўдзельнічаць у нашым фотаконкурсе. Размяшчайце свае сэлфі на фоне тэатра або проста фатаграфіі нашага будынка ў любой сацыяльнай сетцы з абавязковым хэштэгам #Дому_80 або #БТБ_80, або #Вялікаму_80. Самыя цікавыя здымкі мы размесцім на афіцыйным сайце і ў сацсетках. А тры пераможцы атрымаюць запрашэнні на бліжэйшыя спектаклі ў Вялікі", - расказала Алена Балабановіч.

Вялікі тэатр традыцыйна праводзіць такія конкурсы, каб прыцягнуць гледача да гісторыі тэатра, які захоўвае нямала тайн і загадак. "Вельмі прыемна, што глядач не застаецца абыякавым, заўсёды адгуецца. Як правіла, самымі актыўнымі ўдзельнікамі становяцца маладыя людзі. Тым больш што можа быць прасцей - у святочныя дні прагуляцца па цэнтры сталіцы, прайсціся каля тэатра, па прыгожых скверах і парках і зрабіць фатаграфію, а затым яшчэ і атрымаць запрашэнне на нашу пастаноўку", - адзначыла Алена Балабановіч.

Будынак Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі быў адкрыты 10 сакавіка 1939 года прэм'ерай оперы Яўгена Цікоцкага "Міхась Падгорны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі