Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 кастрычніка 2020, 14:00

Вялікі тэатр Беларусі пакажа "Царскую нявесту" з удзелам сусветных зорак оперы

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спектакль Мікалая Рымскага-Корсакава "Царская нявеста" з удзелам сусветных зорак оперы Надзеі Кучар і Аксаны Волкавай адбудзецца 25 кастрычніка ў Вялікім тэатры Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Перад гледачамі разгорнецца драма на фоне падзей эпохі Івана Грознага. Дзве прымы сусветнай оперы Надзея Кучар і Аксана Волкава будуць змагацца за сэрца Станіслава Трыфанава. Выключна на сцэне. Таксама ў галоўных партыях - Андрэй Валенцій, Алег Мельнікаў, Аляксандр Міхнюк, Аляксандр Жукаў, Святлана Марусевіч, Марына Мароз, Марына Аксёнцава.

За дырыжорскім пультам - заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Мікалай Калядка. Паводле яго слоў, "Царская нявеста" - опера, якая цікавая ўсім пакаленням слухачоў, і перш за ўсё - праўдай пачуццяў. "Такія вечныя тэмы, як здрада, узаемнае і нераздзеленае каханне, лёс, разбураючая шчасце ўлада, раскрыты шчыра, моцна і зразумелыя кожнаму. А вось калі адысці ад бытавога разумення сюжэту, убачыць сапраўды трагедыйны размах, можна разгадаць містычную тайну гэтай оперы, схаваную ў цудоўнай музыцы, цудоўным тэмбравым гучанні аркестра, неверагодна меладычным вакале, драматычным выкананні", - сказаў ён.

Пераможца многіх міжнародных конкурсаў, у тым ліку "Спявак свету - 2015" у Кардыфе, лаўрэат дзвюх "Залатых масак", уладальніца сапрана Надзея Кучар прызналася, што для яе роля Марфы была марай. "Гэта опера была для мяне сапраўдным адкрыццём і чымсьці неверагодным застаецца дагэтуль. Я адчуваю гэту музыку і эмацыянальную драматычную нагрузку, якая ў ёй закладзена, проста на 200 працэнтаў", - адзначыла яна.

Опера "Царская нявеста" - адзін з першых твораў, з якога пачыналася гісторыя Вялікага тэатра Беларусі. Першая пастаноўка на мінскай сцэне датуецца 1933 годам, партыю Любашы выканала легендарная Ларыса Александроўская. Праз пяць гадоў да спектакля звярнулася ўжо новая творчая група, а трэцюю пастаноўку ажыццявілі ў 1950-м. Розныя гады галоўныя партыі выконвалі Тамара Ніжнікава, Ірына Шыкунова, Наталля Касценка, Людміла Златава, Тамара Глаголева, Алена Бундзелева, Лідзія Галушкіна, Святлана Данілюк, Наталля Руднева і іншыя. У 2015-м опера зноў была пастаўлена ў тэатры. За гэту пастаноўку рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ і мастак Аляксандр Касцючэнка былі ўдастоены спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Опера таксама атрымала Нацыянальную тэатральную прэмію, стаўшы лепшым оперным спектаклем 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі