Фота з архіва
22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі тэатр Беларусі 1 кастрычніка правядзе мерапрыемствы ў рамках Міжнароднага фестывалю "Дзень Шастаковіча", паведамілі БЕЛТА ў тэатры.
У рамках аднаго вечара 1 кастрычніка ў 17.00 у камернай зале адбудзецца лекцыя доктара гістарычных навук Юліі Кантар (Санкт-Пецярбург) "Прысвячаецца гораду Ленінграду. Сёмая сімфонія Д.Шастаковіча і "Блакадная кніга" А.Адамовіча і Д.Граніна як гістарычныя сімвалы".
У 18.30 у фае бельэтажа пройдзе адкрыццё выставы "Шастаковіч - паміж радкамі. У асяроддзі выканаўцаў". Экспазіцыя створана на аснове архіўных матэрыялаў Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага музея тэатральнага і музычнага мастацтва, архіва Д.Д.Шастаковіча (Масква) і музычнай бібліятэкі Санкт-Пецярбургскай акадэмічнай філармоніі імя Д.Д.Шастаковіча і расказвае пра шматгадовы творчы дыялог кампазітара з першымі выканаўцамі яго музыкі.
"Гэта выстава - магчымасць пачуць голас самога Шастаковіча праз яго жывыя стасункі з музыкантамі. У пісьмах, рукапісах, прысвячэннях, фатаграфіях раскрываецца не толькі прафесійная, але і чалавечая гісторыя: як нараджаўся давер паміж аўтарам і выканаўцам. У выставе ёсць месца і кур'ёзным характарыстыкам артыстаў, і хвалебным водзывам, і крытычным заўвагам. Гэтыя матэрыялы даюць магчымасць убачыць Шастаковіча не манументам, а жывым чалавекам - у дыялогу з тымі, каму ён давяраў", - расказала куратар выставы, кандыдат мастацтвазнаўства Лідзія Адэр.
У экспазіцыі таксама будуць прадстаўлены ўнікальныя дакументы: асабістая перапіска Шастаковіча з дырыжорамі, піяністамі, скрыпачамі і спевакамі, нотныя аўтографы з прысвячэннямі і рэдкія фатаграфіі. Упершыню будуць прадстаўлены дакументы, якія раней нідзе не публікаваліся. Гледачы змогуць убачыць Шастаковіча вачамі яго сучаснікаў-выканаўцаў і зразумець, як жывы кантакт з музыкантамі ўплываў на нараджэнне яго твораў.
У 19.00 адбудзецца паказ балета "Ілюзіі Любві" на музыку Д.Шастаковіча, Ф.Шапэна і Л.Шырына ў пастаноўцы Ігара Колба.
Міжнародны фестываль "Дзень Шастаковіча" афіцыйна адкрыўся 12 верасня, мерапрыемствы ў гарадах Расіі і Беларусі пройдуць да снежня.-0-