ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 снежня 2021, 10:37

Вялікі калядны паказ мод пройдзе ў Нацыянальнай школе прыгажосці 29 снежня

Фота з архіва
Фота з архіва

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі калядны модны паказ Christmas Fashion Show адбудзецца ў Нацыянальнай школе прыгажосці 29 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай школы прыгажосці Дарына Міхалевіч.

Разам з мадэлямі розных узростаў удзел у святочным паказе прымуць дзеці паслоў і консулаў з Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Сербіі, Таджыкістана, Украіны, супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У гэты вечар на подыуме прадставяць зімовыя і святочныя калекцыі вядомых беларускіх брэндаў і брэндаў, якія толькі яшчэ набіраюць папулярнасць. Гасцей паказу чакаюць нумары ад маладых музыкантаў з Беларусі, Расіі і Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія выканаюць калядныя і навагоднія хіты сусветнага ўзроўню. "Гэтыя кампазіцыі змогуць перанесці гледачоў у розныя краіны і падкрэсліць непаўторную культуру гэтых дзяржаў", - расказала Дарына Міхалевіч.

Паводле яе слоў, падзея накіравана на яднанне народаў, папулярызацыю дружбы паміж этнасамі, пазнанне культур і развіццё моды. "Яна садзейнічае эстэтычнаму выхаванню моладзі, устанаўленню творчых кантактаў паміж спецыялістамі ў галіне прыгажосці і дызайну, знаёмству з сусветнай музычнай культурай, каляднымі і навагоднімі традыцыямі ў розных краінах", - адзначыла спецыяліст.

У гэтым годзе Christmas Fashion Show праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі пад знакам адзінства народаў. Арганізатарам праекта выступае Нацыянальная школа прыгажосці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі