
23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача 22 лютага адбыўся вечар памяці, прысвечаны паэтэсе, кампазітару, аўтару лірычных песень і выканаўцу Таццяне Снежынай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Перад паказам спектакля "Карэніна" паводле матываў рамана Льва Талстога была прадстаўлена музычная праграма і фотавыстава, а ў час самой пастаноўкі прагучала песня "Позови меня с собой", музыку і словы да якой напісала Таццяна Снежына.




У тэатры растлумачылі, што на правядзенне вечара іх натхніла размова з маці Таццяны Снежынай, якая да гэтага часу праводзіць мноства праектаў, прысвечаных дачцэ. Таксама ў тэатры заўважылі, што ў Беларусі Таццяну Снежыну ведае не так шмат людзей, таму яны хацелі бліжэй пазнаёміць сваіх гледачоў з яе творчасцю.-0-

