Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 верасня 2019, 11:00

Візіткі фіналістаў нацадбору дзіцячага "Еўрабачання-2019" прадставілі ў тэлеэфіры

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіткі фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" прадстаўлены ў тэлеэфіры, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская.

"Візіткі ўсіх 10 фіналістаў гатовы. З 11 верасня яны прадстаўлены ў тэлеэфіры. У прыватнасці, з юнымі выканаўцамі і іх візіткамі гледачы "Беларусь 1" змогуць пазнаёміцца ў эфіры ранішняга шоу "Добрай раніцы, Беларусь", - расказала Святлана Смалонская-Краскоўская.

У гэтым годзе галоўная тэма візітак звязана з афіцыйным слоганам міжнароднага форуму Share the Joy ("Падзяліся радасцю") і яго лагатыпам - паветраным змеем. "Кожны з канкурсантаў у відэароліку стварае свайго змея і запускае яго ў неба. Здымкі прайшлі ў разнастайных лакацыях. Ставілася задача перадаць настрой выканаўцы і прадставіць ідэю яго фінальнай кампазіцыі", - адзначыла кіраўнік прэс-службы.

Рэжысёрам візітак выступіла Яна Шаблыка. Іх працягласць - амаль 40 секунд, менавіта столькі часу неабходна на змену дэкарацый і падрыхтоўку наступнага нумара. Знятыя ролікі будуць папярэднічаць выступленням юных артыстаў у час фінальнага шоу, якое пройдзе ў форме гала-канцэрта 20 верасня ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга.

Згодна з праведзенай жараб'ёўкай, у фінале канкурсанты выступяць у наступным парадку: Лізавета Міснікова, Настасся Жабко, Марыя Жыліна, Ксенія Галецкая, група Мonkey Tops, Сафія Храловіч, Сафія Рустамава, група "Зефір", Арына Пехцерава, Марыя Ермакова.

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2019" 24 лістапада ў Польшчы. Усе правы, што адносяцца да правядзення адбору, прыналежаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі - як адзінаму ў краіне члену Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі