Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 красавіка 2021, 10:50

Віцебская філармонія і Коласаўскі тэатр запусцілі акцыі для публікі

1 красавіка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Віцебская абласная філармонія і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа праводзяць акцыі для сваіх слухачоў і гледачоў, паведамілі БЕЛТА ва ўстановах культуры.

Віцебская філармонія для аматараў музыкі запускае акцыю "1+1=3". У красавіку пры набыцці двух білетаў на філарманічны канцэрт трэці можна атрымаць бясплатна. Гэты бонус распаўсюджваецца толькі на выступленні артыстаў абласной філармоніі.

Коласаўскі тэатр увёў для пастаянных аматараў сцэнічнага мастацтва картку лаяльнасці. Яе змогуць бясплатна атрымаць тыя, хто набудзе білеты на вячэрнія рэпертуарныя спектаклі. Пасля таго, як на картцы будзе чатыры штампы, глядач атрымае запрашальны білет на аднаго чалавека на спектакль тэатра. Картка лаяльнасці не мае тэрміну дзеяння, пры яе закрыцці можна атрымаць наступную.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі