Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 ліпеня 2021, 12:50

Віцебск гатовы да правядзення "Славянскага базару" - Сергяенка

7 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Віцебскім аблвыканкаме прайшла нарада па падрыхтоўцы да правядзення "Славянскага базару" з удзелам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў расказаў, што падрыхтоўка да фестывалю выходзіць на фінішную прамую. Значных праблем няма, засталіся невялікія штрыхі. "Гэты юбілейны фестывальны год павінен увайсці ў гісторыю", - адзначыў губернатар.

Генеральны дырэктар цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар фестывалю мастацтваў Глеб Лапіцкі расказаў, што арганізацыйныя пытанні вырашаны, артысты з афіш пацвердзілі свой удзел. На сёння рэалізавана 26,3 тыс. білетаў (52 працэнты ад усёй колькасці). Паводле слоў кіраўніка дырэкцыі форуму, у гэтым годзе будзе дзевяць вялікіх праектаў у Летнім амфітэатры. Нядаўна завезлі сцэнічнае абсталяванне, пачаўся яго мантаж. Таксама з'явіцца сцэнічная пляцоўка на прагулачным цеплаходзе.

Дакладвае дырэктар фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі

Гасцей будуць абслугоўваць больш за 100 летніх кафэ і 30 аб'ектаў грамадскага харчавання. Старшыня Віцебскага гарвыканкама Мікалай Арлоў падкрэсліў, што гарадскія камунальныя службы, транспарт, гасцініцы і іншыя сферы гатовы да творчага форуму. Да фестывалю маюць намер адкрыць абноўлены ўчастак вул. Гагарына. "Зроблена 2,2 км, застаецца 1 км, але да "Славянскага базару" работы будуць завершаны", - сказаў кіраўнік горада. Ён таксама звярнуў увагу, што ў час рамонту дарогі рух транспарту не спыняўся.

Размаўляючы з журналістамі, Ігар Сергяенка адзначыў, што ў яго склалася пазітыўнае ўражанне ад праграмы і планаў па правядзенні форуму. "Фестываль у гэтым годзе асаблівы, паколькі ён юбілейны. Нягледзячы на спробы яго не заўважаць або прымяншаць значэнне, "Славянскі базар" будзе жыць і развівацца. Службы горада гатовы да форуму, літаральна праз тыдзень атмасфера ў горадзе будзе святочная", - сказаў ён.

XXX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 15 па 18 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 14 і 19 ліпеня. Чырвонай ніткай у канцэртах фестывалю будуць праходзіць тэмы Года народнага адзінства, 30-годдзя творчага форуму і СНД. Журы дарослага конкурсу ўзначаліць народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, дзіцячага - спявак Філіп Жмахер (Сербія). На "Славянскі базар" прыедуць прадстаўнікі 33 краін і каля 5 тыс. артыстаў. Да форуму выдадуць юбілейную кнігу і буклет-альбом, які пакажа, як мянялася сцэнаграфія ў Летнім амфітэатры за 30 гадоў.

Для пашырэння аўдыторыі гледачоў прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў. Першы замежны глядач 5 ліпеня ўехаў у Беларусь з Латвіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі