Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Віртуальныя туры па ўсіх музеях будуць стварацца ў Гродзенскай вобласці

Культура 19.02.2019 | 19:33
Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Фота з архіва
Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Фота з архіва

19 лютага, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродзенскай вобласці плануецца перавесці ў лічбавы фармат экспазіцыі музеяў і прэзентаваць віртуальныя туры па іх. Аб гэтым сёння на падагульняючай калегіі ўпраўлення культуры паведаміў журналістам намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзентацыя музеяў у віртуальнай прасторы дасць магчымасць выгадна прадставіць рэгіён на ўнутраным і знешнім турыстычных рынках, прыцягнуць у вобласць новых гасцей. "Тым больш што нам ёсць што паказаць. У вобласці нямала ўнікальных музеяў, пастаянна адкрываюцца новыя экспазіцыі. Напрыклад, толькі ў Гродзенскім раёне за апошні час адкрыліся музей пісанкі, музей беларускага ручніка, музей лялек і экспазіцыя мініяцюр значных архітэктурных аб'ектаў. Запланавана адкрыццё новых музеяў і ў гэтым годзе", - адзначыў Віктар Лісковіч.

Ён расказаў, што ў рэгіёне распрацоўваецца таксама мабільны дадатак, які раскажа аб найбольш цікавых славутасцях і месцах адпачынку ўздоўж асноўных трас рэгіёна. Цалкам рэалізаваць яго плануецца да верасня: гэта стане адным з падарункаў да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

"Гэты год для рэгіёна, у тым ліку і для работнікаў сферы культуры, вельмі адказны. Наперадзе нямала знакавых дат, падзей, якія неабходна адзначыць і правесці на самым высокім узроўні. Размова перш за ўсё аб 75-годдзі вызвалення Беларусі і 75-годдзі Гродзенскай вобласці, юбілеі Навагрудка, святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Слоніме. І такіх мерапрыемстваў каля двух дзясяткаў, усе яны розныя па фармаце, але аб'ядноўваюць Гродзенскі рэгіён, паказваюць яго дасягненні", - сказаў Віктар Лісковіч. Ён падкрэсліў, што ключавая роля ў правядзенні гэтых мерапрыемстваў адводзіцца работнікам культуры.

Сярод задач на 2019 год - далейшая актывізацыя дзейнасці клубных устаноў у сельскай мясцовасці. Там сёння ўкараняюцца новыя метады работы з насельніцтвам: гурткі па інтарэсах для пажылых людзей, уключэнне іх у валанцёрскую дзейнасць.

Начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч расказала, што на 2019 год запланавана і некалькі значных адкрыццяў. Ужо ў I квартале ў Гродне будзе ўведзены ў строй адзін з самых доўгачаканых аб'ектаў - будынак абласной філармоніі. Новая зала ў ёй, разлічаная на 1,2 тыс. гледачоў, стане самай ёмістай пляцоўкай у рэгіёне. Манціруецца ў філармоніі самае сучаснае гукавое і светлавое абсталяванне.

"Нас чакаюць новыя музейныя экспазіцыі ў Лідскім і Гальшанскім замку, адкрыццё якіх будзе прымеркавана да 75-годдзя Гродзенскай вобласці", - адзначыла Алена Клімовіч. У 2019 годзе плануецца завяршыць знадворныя работы ў палацава-паркавым комплексе Свяцк у Гродзенскім раёне.

Запланавана ў рэгіёне і нямала цікавых невялікіх брэндавых свят і мерапрыемстваў. Многія з іх сталі папулярнымі не толькі ў сваім населеным пункце або раёне, але і далёка за іх межамі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.