Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 верасня 2021, 12:20

Віртуальны кватэрнік, навуковы фестываль, дзіцячая вечарынка: у Магілёве адзначаць Дзень бібліятэк

13 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Тэматычнымі мерапрыемствамі ў Магілёве адзначаць Дзень бібліятэк. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў бібліятэцы імя К.Маркса.

Пачнецца чарада мерапрыемстваў сёння, 13 верасня. Як расказалі ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы, праходзіць яны будуць як у інтэрнэце, так і ў саміх бібліятэках горада. "Сёння стартуе кніжны кросінг, дзе кожны жадаючы зможа падарыць кнігу бібліятэцы. У той жа дзень пачне працаваць праграма лаяльнасці "Толькі для сваіх" - усе ўдзельнікі бясплатна атрымаюць спецыяльную картку, якая прадугледжвае сістэму заахвочвальных бонусаў, скідак і акцый", - адзначыла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦГБ імя К.Маркса Алена Шэпелева.

Асноўная маса мерапрыемстваў пройдзе 15 верасня. Для анлайн-карыстальнікаў адбудзецца розыгрыш кніжнага шэдау-бокса. Ён пройдзе ў Instagram-акаўнце public_libraries_mogilev. "З самай раніцы ў акаўнтах у сацыяльных сетках будзе праходзіць віртуальны кватэрнік, дзе кожныя паўгадзіны будуць публікавацца новыя відэавіншаванні з Днём бібліятэк ад нашых калег, пісьменнікаў, сяброў і чытачоў. У 10.00 сучасныя кнігалюбы падзеляцца сваімі думкамі аб тым, якой яны бачаць бібліятэку сёння - відэа будуць размешчаны на Youtube-канале", - расказала Алена Шэпелева.

У цэнтральнай гарадской бібліятэцы пройдзе інтэрактыўная гульня для аматараў кніг. Пляцоўка па мультыплікацыі будзе працаваць па адрасе пр.Шміта, 28. У сацыяльных сетках адбудуцца майстар-класы па ўпрыгажэнні дзіцячых пакояў і аквагрыме. А інтэлектуалаў чакае тэйбл-ток "Чытаць пададзена" ў бібліятэцы-філіяле нумар 1 імя Я.Коласа (вул.Чалюскінцаў, 173). Таксама запланавана лекцыя "Птушкі на міграцыі" ад рэгіянальнага прыродаахоўнага каардынатара па Магілёўскай вобласці Кацярыны Молатавай. Яна пройдзе ў бібліятэцы-філіяле нумар 6 (пр.Шміта, 28). Бібліятэка-філіял нумар 4 імя М.Ю. Лермантава (вул.Народнага Апалчэння, 4) запрашае ўсіх жадаючых стаць удзельнікамі сямейнага навуковага фестывалю "Чытай! Пазнавай! Стварай!" Дзіцячая бібліятэка-філіял імя А.С. Пушкіна (пр.Пушкінскі, 36) для маленькіх жыхароў абласнога цэнтра арганізуе краязнаўчую пляцоўку "Адкрый свой Магілёў" з прэзентацыяй інтэрнэт-праекта "Дзецям аб Магілёве". Дзіцячая бібліятэка-філіял нумар 2 (вул.Цыялкоўскага, 10) запрашае гасцей на вечарынку "Гераічныя забавы, або прыгоды трох волатаў і каня Юлія".

Падрабязная праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню бібліятэк, размешчана на сайце www.csgpb.mogilev.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі