ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 лістапада 2017, 10:18

Віртуальны архіў Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў створаны ў Прэзідэнцкай бібліятэцы

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект віртуальнай рэканструкцыі бібліятэкі і архіва Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў рэалізаваны ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, дзе захоўваецца частка гэтай унікальнай спадчыны, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Ужо больш за 100 экземпляраў унікальных выданняў з архіва Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў пераведзены ў лічбавы фармат і даступны чытачам у паўнатэкставым электронным варыянце. Упарадкаваная калекцыя электронных дакументаў, забяспечаных сродкамі навігацыі і пошуку, знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце Прэзідэнцкай бібліятэкі. Азнаёміцца з паўнатэкставымі выданнямі можна, зайшоўшы на сайце на віджэт "Бібліятэка Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў".

Праект будзе цікавы для работнікаў бібліятэк і музеяў, кнігазнаўцаў і гісторыкаў, філолагаў і лінгвістаў, а таксама ўсіх, каго цікавіць кніжная культура і духоўная спадчына мінулага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі