Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 студзеня 2024, 13:44

Віртуальная выстава "Салют над Нявой" з'явілася на сайце Музея гісторыі ВАВ

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 24 студзеня на афіцыйным сайце Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны стала даступна для прагляду віртуальная выстава "Салют над Нявой", прымеркаваная да 80-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

"Салют над Нявой" паказвае храналогію падзей з пачатку абароны Ленінграда ў ліпені 1941 года да святочнага салюту ў гонар поўнага зняцця блакады 27 студзеня 1944 года. У экспазіцыю ўвайшлі больш за сто пераведзеных у лічбавы фармат матэрыялаў з фондаў Музея Перамогі, якія занатавалі сцэны з жыцця блакаднага горада.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - партнёр Музея Перамогі ў рамках Міжнароднага праекта "Тэрыторыя Перамогі", які аб'ядноўвае 250 музеяў і ваенна-гістарычных цэнтраў Расіі і замежных краін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі