Фота Літаратурнага музея Максіма Багдановіча
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння спаўняецца 133 гады з дня нараджэння паэта, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка Максіма Багдановіча. Якое месца ён займаў у нацыянальнай літаратуры, карэспандэнту БЕЛТА расказаў загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі.
"Максім Багдановіч - паэт і пісьменнік вельмі яркай гуманістычнай накіраванасці. Ён нарадзіўся ў адукаванай сям'і і быў прадстаўніком гарадской культуры. Добрая адукацыя дапамагала яму крыху шырэй зірнуць на літаратурны працэс. Менавіта таму ён стаў адным з першых пісьменнікаў, які ўвёў у беларускую літаратуру еўрапейскія формы і звярнуўся да іншых культур, пачаў пісаць песні, стылізуючы іх пад нацыянальную паэзію замежных краін, актыўна займаўся перакладамі, знаёміў беларусаў з французскімі сімвалістамі", - расказаў Міхаіл Бараноўскі.
"Ён пераклаў шмат вершаў Поля Верлена і лічыў, што гэта выдатная магчымасць паказаць, што на беларускай мове можна падаць верш у любой стылістыцы, наколькі б складанай яна ні была. Праз сваю творчасць Максім Багдановіч хацеў пазнаёміць беларусаў з сусветнай культурай і ў той жа час даць сусветнай творчасці нешта сваё праз беларускую паэзію", - адзначыў загадчык.
Паводле яго слоў, сярод адкрыццяў, якія Максім Багдановіч зрабіў у беларускай літаратуры, можна ўспомніць урбаністычную паэзію. Да гэтага беларускія пісьменнікі не звярталі асаблівай увагі на гарадскую культуру, акцэнтуючы ўвагу на вясковым жыцці.
Даведацца больш пра Максіма Багдановіча можна, азнаёміўшыся з пастаяннай і часовай экспазіцыямі музея. "Звычайна з пісьменнікамі мы знаёмімся праз іх работы. Усе ў школе вывучалі "Раманс" ("Зорка Венера"), вершы "Слуцкія ткачыхі", "Я xaцeў бы cпaткaццa з Baмi нa вyлiцы…". Майстэрства празаіка Багдановіч прадэманстраваў у творах "Апавяданне аб іконніку і залатару" і "Апокрыф". Дзякуючы нашай экспазіцыі можна пазнаёміцца не толькі з творчасцю, але і жыццём паэта, даведацца, як праходзіла яго вучоба, з кім ён сябраваў і працаваў, як склаўся яго шлях. Экспазіцыя непарыўна звязана з творчасцю Багдановіча, але раскрывае яго і як чалавека", - растлумачыў Міхаіл Бараноўскі.
Акрамя пастаяннай экспазіцыі, цяпер у музеі дзейнічае часовая мастацка-дакументальная выстава "Мая сям’я", якая пачалася на Тыдні бацькоўскай любові і завершыцца 15 мая ў Дзень сям'і. Выстава прысвечана роду Багдановічаў. Фатаграфіі і дакументы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, расказваюць пра лёс яго сям'і і людзей, з якімі сустракаўся пісьменнік.
Багдановіч таксама займаўся журналістыкай. "Кожнаму маладому чалавеку хацелася мець уласныя грошы, таму Багдановіч быў карэспандэнтам, рэцэнзентам, аглядальнікам культурных падзей, нават выступаў у якасці трэвэл-блогера, апісваючы свае падарожжы ў Кактэбель. Усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў расійскім дарэвалюцыйным друку, і цяпер апошнія знаходкі, звязаныя з творчасцю Багдановіча, - гэта яго журналісцкія работы", - рэзюмаваў Міхаіл Бараноўскі.
Пазнаёміцца бліжэй з жыццём Максіма Багдановіча можна ў Літаратурным музеі, дзе сёння ў 19.00 пройдзе святочнае мерапрыемства ў гонар беларускага класіка.-0-