Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 мая 2020, 19:25

Вернісаж, модны паказ і канцэрт класічнай музыкі - як акцыя "Ноч музеяў" пройдзе ў Магілёве

14 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве прэзентуе 17 мая святочную праграму, прымеркаваную да штогадовай міжнароднай акцыі "Ноч музеяў". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Праграма разлічана на 3,5 гадзіны, у 14.00 яе адкрые вернісаж "Паслядоўнікі Бялыніцкага-Бірулі". Наведвальнікам прадставяць копіі твораў вядомага пейзажыста, выкананыя прафесійнымі мастакамі і юнымі выхаванцамі Магілёўскай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў. Жадаючыя змогуць палюбавацца прапанаванымі работамі на пляцоўцы перад будынкам музея.

У 15.00 на гэтай жа пляцоўцы адбудзецца прэзентацыя-дэфіле калекцыі мужчынскага адзення, над стварэннем якой працаваў навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Антон Мажарын. Аўтар прысвяціў свае работы 100-годдзю авангарднага мастацкага аб'яднання, створанага ў Віцебску ў 20-я гады мінулага стагоддзя Казімірам Малевічам.

У 16.00 на першым паверсе ўстановы ў час знаёмства з экспазіцыяй "І музыка гучыць у музеі..." госці пачуюць творы Гендэля, Шуберта, Баха. У 16.30 гледачоў запросяць наведаць персанальную выставу дырэктара музея В.К.Бялыніцкага-Бірулі Святланы Строгінай "Фарбы жыцця".

Завершыць святочны вечар "Музычная гасцёўня", адбудзецца канцэрт класічнай музыкі ў выкананні навучэнкі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я. Глебава Ірыны Цудзікавай (скрыпка).

Усе мерапрыемствы пройдуць з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі і прыняццем неабходных ахоўных мер, запэўнілі субяседнікі. На афіцыйных старонках установы ў сацыяльных сетках Facebook і Instagram інтэрнэт-карыстальнікі змогуць убачыць анлайн-трансляцыю "Ночы музеяў" у магілёўскім музеі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі