23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўночна-асяцінскі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Уладзіміра Тхапсаева прадставіў на сцэне Купалаўскага тэатра камедыю моднага брытанскага драматурга Рэя Куні "Ён, яна, акно, нябожчык" у рамках гастроляў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Трупа паказала ўжо гледачам кранальныя спектаклі: "У спісах не значыўся" і "Газданавы". Першы пераносіць у мінулае, паказвае пачатак абароны Брэсцкай крэпасці і барацьбу герояў з сабой і абставінамі. Другі расказвае пра гісторыю сям'і братоў Газданавых, якія пайшлі на фронт і ні адзін з іх не вярнуўся.
"Мы хацелі пагаварыць пра пачатак вайны, пра гераізм беларускага народа, пра тое, што першы ўдар прынялі менавіта вы. І гэтыя два дні быў вельмі цёплы глядач. Я не ведаю, дзе б так тонка ўспрынялі гэтыя два спектаклі", - сказаў мастацкі кіраўнік тэатра, рэжысёр, народны артыст Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія і заслужаны артыст Рэспублікі Кабардзіна-Балкарыя Гіві Валіеў.

Як заўважыў дырэктар тэатра Чэрмен Дудаці, адносінам Паўночнай Асеціі і Беларусі вельмі шмат гадоў, але ў навейшай гісторыі яны сталі актыўна ўмацоўвацца. "Пры гэтым эканамічную і палітычную інтэграцыю, якую цяпер мы назіраем, павінна суправаджаць інтэграцыя культурная. Міждзяржаўныя адносіны павінны адбывацца не толькі на эканамічным узроўні, але і на культурным і сацыяльным. Перад намі пастаўлена сур'ёзная задача. Лічу, што яна выконваецца. Наш тэатр на падмостках легендарнага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы дэманструе свае спектаклі. Пачатак пакладзены, і трэба ісці гэтым шляхам", - падкрэсліў Чэрмен Дудаці.
Паводле яго слоў, у Беларусі цудоўныя людзі, з якімі лёгка, добра і прыемна знаходзіцца разам і сябраваць. Гэта самае галоўнае. На яго думку, беларусы і асецінцы павінны часцей прыязджаць адзін да аднаго і знаёміць людзей са сваімі культурамі, бо ў нас шмат агульнага і шмат унікальнага.
Заслужаны артыст Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія Аслан Цігіеў дадаў, што нарадзіўся ў Савецкім Саюзе і ніколі не ўспрымаў Беларусь як замежжа, але калі прыехаў сюды, то адчуў, што ўсё тут адрозніваецца. Асабліва ён вылучыў чысціню і прыстойнасць нашых людзей.
"Акцёры, якія іграюць у спектаклі "У спісах не значыўся" вельмі хацелі з'ездзіць у Брэсцкую крэпасць, але не хапіла часу. Думаю, мы зробім гэта ў будучым, калі сюды вернемся", - рэзюмаваў Чэрмен Дудаці.
Гастролі Паўночна-Асяцінскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Уладзіміра Тхапсаева ўпершыню праходзяць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 20 па 22 верасня.-0-