
18 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Выстава-конкурс "Велікодны падарунак" адкрылася ў Гродне. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 творчых работ, выкананых у тэхніках салома-, лозапляцення, вышыўкі, выцінанкі, керамікі, ткацтва, роспісу і іншых. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
"У выставе-конкурсе прымаюць удзел больш за 70 майстроў народнай творчасці з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. У тым ліку носьбіты элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Мы запрашаем ацаніць лепшы велікодны сувенір, дакрануцца да сапраўдных твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, створаных майстрамі народнай творчасці з усіх куткоў нашага рэгіёна", - расказалі ў Гродзенскім АМЦНТ.
Вынікі выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва будуць аб'яўлены 9 красавіка ў г.Гродне на абласным фестывалі-кірмашы народных промыслаў "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня". Пераможцаў вызначаць у некалькіх намінацыях. Журы выбера лепшыя калекцыі яек і паштовак, назавуць аўтараў самых цікавых кошыкаў, пано і вербачак. Наведаць выставу можна да 29 красавіка.-0-