Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 красавіка 2022, 13:22

"Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" пройдуць з 17 па 19 чэрвеня

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нясвіжы пройдзе фестываль "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"17, 18 і 19 чэрвеня ўжо 12-ы раз Вялікі запрашае гледачоў на чароўныя вечары ў Нясвіж. Рэзідэнцыя роду Радзівілаў даўно стала для беларускага тэатра другім домам і галоўнай летняй фестывальнай пляцоўкай фармату open air", - расказалі ў прэс-службе Вялікага тэатра.

Артысты балета, оперы, хору і аркестра выканаюць у Нясвіжы шэдэўры сусветнай опернай і балетнай класікі. 17 чэрвеня ў 21.00 адкрые фестываль балет Барыса Асаф'ева "Бахчысарайскі фантан" па матывах паэмы Аляксандра Пушкіна. "Гэта своеасаблівы паэтычны расказ аб каханні і рэўнасці, страсці і жорсткасці", - дапоўнілі ў прэс-службе тэатра.

18 чэрвеня ў 20.00 ва ўнутраным дворыку замка Радзівілаў артысты паставяць аперэту "Лятучая мыш" на музыку Іагана Штрауса. Гледачы змогуць атрымаць асалоду ад рытмаў вальса, полькі і чардаша.

Завершыцца фестываль 19 чэрвеня ў 19.30 гала-канцэртам "Замкавыя забавы ў Нясвіжы".

Гледачоў таксама чакаюць канцэртныя праграмы ў тэатральным замку. Напрыклад, музычная экскурсія па старадаўнім замку, дзе ажывуць партрэты і скульптуры, старажытныя легенды і паданні, дзе з самай першый ноты гледачы трапяць у атмасферу таямніц, загадак, цуду і чараўніцтва, пройдзе пад назвай "Музычныя легенды старадаўняга замка", адзначылі ў прэс-службе. Прагучаць таксама савецкія хіты ў канцэрце "Песні вялікай краіны" ў выкананні струннага квінтэта "Серэнада" і салістаў оперы тэатра.

Білеты на фестываль у Нясвіжы ўжо ў продажы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі