ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 верасня 2021, 15:28

Вечар памяці Генадзя Бураўкіна пройдзе 29 верасня ў Мінску

Фота музея
Фота музея

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юбілейны вечар "Генадзь Бураўкін. Мой боль і запавет", прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння паэта, пройдзе 29 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

У час мерапрыемства прэзентуюць унікальныя матэрыялы з архіва Генадзя Бураўкіна, перададзеныя яго жонкай Юліяй Бураўкінай. Акрамя гэтага, гасцям вечара прадставяць скульптурныя работы Эдуарда Астафьева, прысвечаныя паэту.

Уваход свабодны. Пачатак мерапрыемства ў 17.30.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Тродавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Першыя вершы надрукаваў у 1952 годзе ў полацкай газеце "Знамя коммунизма". З 1968 года быў карэспандэнтам газеты "Правда" па БССР, з 1972-га - галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць", з 1978 года з'яўляўся старшынёй Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Аўтар кніг "Дыханне", "Жніво", "Узмах крыла", дакументальнай аповесці "Тры старонкі з легенды", сценарыяў дакументальных фільмаў. Многія творы паэта пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі. У 1990-1994 гадах быў пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ААН, у 1994-1995 - намеснікам міністра культуры і друку Беларусі. У 1995-2001 гадах працаваў у часопісе "Вожык". Таксама некалькі гадоў узначальваў Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972). Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. Ён складальнік першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава "Наш Быкаў". Памёр 30 мая 2014 года, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі