Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму "Анімаёўкі-2018"

Культура 18.10.2018 | 18:02
Фота mogilevkino.by
Фота mogilevkino.by

18 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2018", які пройдзе 26-28 кастрычніка ў Магілёве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве "Магілёўкінавідэапракат".

У асноўны конкурс анімацыйных фільмаў з 404 заяўленых увайшла 61 работа, а ў конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці - 54. Гаспадары фестывалю прадставяць у конкурснай праграме 18 анімацыйных фільмаў, прычым 6 з іх - работы магілёўскай дзіцячай анімацыйнай студыі "Аловак". Свае фільмы прадставяць таксама кінастудыя "Беларусьфільм", Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, студыя дзіцячай мультыплікацыі "Энфіс", дзіцячая студыя анімацыі "Мультыфокус" і студыя мультфільмаў "Вектар АРТ".

Ацэньваць творчасць аніматараў з 31 краіны будзе прадстаўнічае міжнароднае журы, якое ўзначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі прафесар Леанід Носыраў. Пераможцы фестывалю ў 11 намінацыях конкурсу анімацыйных фільмаў будуць узнагароджвацца дыпломам і прызам "Вялікі хрустальны аловак", а лепшыя дзіцячыя работы адзначаць таксама дыпломамі і прызам "Малы хрустальны аловак". У бягучым з'явілася і новая намінацыя - "Лепшы студэнцкі анімацыйны фільм".

Па традыцыі на "Анімаёўцы" адбудуцца таксама конкурсы дзіцячага выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. На іх прадстаўлены 317 работ з Беларусі, Расіі і Казахстана. Больш за ўсё творчых работ падрыхтавалі юныя таленты з Магілёва і Магілёўскай вобласці. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, а іх імёны назавуць на цырымоніі закрыцця фестывалю 28 кастрычніка.

"У фестывальныя дні пройдуць паказы мультфільмаў як для дзяцей, так і для дарослых ва ўсіх кінатэатрах Магілёва, аматары анімацыі змогуць прыняць удзел у майстар-класах, творчых сустрэчах з выдатнымі рэжысёрамі Беларусі, Расіі і Украіны і азнаёміцца з прэзентацыямі аб мастацтве анімацыі", - расказалі ў "Магілёўкінавідэапракаце".

Ідэя правядзення фестывалю анімацыйных фільмаў належыць рэжысёру кінастудыі "Беларусьфільм" Ігару Волчаку. Першы форум прайшоў у маі 1998 года ў Мінску. У верасні гэтага ж года па ініцыятыве кіраўніцтва "Магілёўаблкінавідэапракату" свята анімацыі арганізавалі ў Магілёве. З таго часу абласны цэнтр штогод прымае гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, і з кожным годам геаграфія краін-удзельніц пашыраецца.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пленарны тыдзень ЕАГ праходзіць у Мінску Мерапрыемствы 29-га пленарнага тыдня Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму праходзяць у Мінску з 12 па 16 лістапада.