Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 верасня 2018, 14:26

Вальсы, катыльёны і кадрылі - дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку праводзіць шляхецкі баль

14 верасня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Шляхецкі баль праводзіць дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку 15 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле культуры Навагрудскага райвыканкама.

Баль прымеркаваны да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча і 80-годдзя адкрыцця музея паэта ў Навагрудку. Мерапрыемства праекта "Шляхецкі баль" адкрывае сёмы бальны сезон. Праз падарожжы і балі ў старадаўніх сядзібах і палацах арганізатары дапамагаюць адкрыць малавядомую шляхецкую Беларусь.

"Баль у Навагрудку будзе ўключаць 15 танцаў. Яго падзеляць на два адзяленні з перапынкам на лёгкі фуршэт і гутаркі. Па традыцыі баль адкрыецца ўрачыстым паланэзам. На гэты раз гэта будзе кампазіцыя, напісаная Тадэвушам Касцюшкам. У праграме танцы XIX стагоддзя: элегантныя вальсы, вясёлыя кантрдансы, катыльёны і кадрылі, выконваць якія прысутныя будуць пад акампанемент фартэпіяна", - расказалі ў аддзеле культуры. Замацаванага парадку танцаў на балі не будзе: прапаноўваць той ці іншы будзе або распарадчык, або самі госці. Закрыецца вечар танцам-гульнёй грасфатэр, у якой абавязкова задзейнічаюць усіх удзельнікаў балю.

Для гасцей будзе адкрыты літаратурна-музычны салон. Да таго як пачнецца баль, можна зрабіць экскурсію па музеі Адама Міцкевіча і прагуляцца ў скверы каля сядзібы. На балі чакаюць удзельнікаў з клубаў рэканструкцыі гісторыі культуры XIX стагоддзя з розных гарадоў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі