Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 верасня 2021, 16:53

Узнагароджванне пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі пройдзе 28 кастрычніка ў Купалаўскім

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі пройдзе 28 кастрычніка на сцэне Купалаўскага тэатра, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

"Фінальны этап VI Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія", які пачаўся 18 верасня спектаклем "Фаўст" Вялікага тэатра Беларусі, прадоўжыцца да 28 кастрычніка. У апошні дзень будуць узнагароджаны пераможцы", - адзначылі арганізатары.

Конкурс праводзіцца па чатырох секцыях: "Тэатр драмы" (у намінацыях "Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны", "Лепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны"), "Тэатр лялек", "Музычны тэатр" (у намінацыях "Лепшы оперны спектакль", "Лепшы спектакль балета" і "Лепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл"), "Спектакль для дзяцей і юнацтва".

У бягучым годзе ў конкурсе прадстаўлены 33 спектаклі і 20 тэатраў з 10 гарадоў Беларусі.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам, а ў якасці выканаўчай дырэкцыі - Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі