Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 сакавіка 2019, 19:29

Уральскі народны хор да 2 красавіка гастралюе па Беларусі

27 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Уральскі дзяржаўны акадэмічны рускі народны хор з 26 сакавіка па 2 красавіка робіць гастрольны тур па гарадах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Гастролі калектыву праводзяцца ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў кастрычніку 2018 года ў Магілёве на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Выступленні праслаўленага хору арганізаваны ў Мазыры, Светлагорску, Маладзечне, Крычаве, Асіповічах, Касцюковічах, Наваполацку і Магілёве.

"Канцэртная праграма, якую прапануюць уральскія артысты беларускаму гледачу - гэта аранжыроўкі і апрацоўкі народных песень і танцаў, аўтарскія творы, напісаныя ў народнай манеры з непаўторным нацыянальным каларытам Уральскага рэгіёна, - адзначылі ў прэс-службе. - Прадстаўленая артыстамі вакальна-харэаграфічная кампазіцыя "Народы Урала" ўключае ў сябе вялікае багацце культуры народаў (башкіры, ханты, мансі і інш.), адлюстроўваючы ідэю нацыянальнай еднасці".

Гастролі завершацца 2 красавіка, у дзень святкаваня Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, вялікім юбілейным канцэртам у абласным Палацы культуры Магілёва. Ён прымеркаваны да 15-годдзя падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Адміністрацыяй горада Екацярынбурга.

"Уральскі дзяржаўны акадэмічны рускі народны хор - сусветна вядомы калектыў, які мае непаўторны творчы почырк і багатыя традыцыі, - дадалі ў дыпмісіі. - 2019 год для калектыву - юбілейны: 75 гадоў творчай дзейнасці і выступленняў на сцэнах 50 дзяржаў свету".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі