Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 верасня 2018, 17:00

Унікальныя кадры з гісторыі Гомельскай вобласці прадставіць фотавыстава БЕЛТА

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Імгненні стагоддзя" адкрываецца ў Гомелі 14 верасня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выстава ўжо экспанавалася ў Брэсце, Віцебску, Мінску і Гродне. У кожным з гарадоў яна дапаўняецца ўнікальнымі архіўнымі кадрамі з гісторыі рэгіёна. У Гомелі гэта 20 стэндаў з больш як 50 здымкамі, на якіх адлюстраваны самыя яркія моманты з народных свят і абрадаў, што вылучае Гомельскі рэгіён сярод іншых. У кастрычніку выстава будзе прэзентавана ў Магілёве.

Фотавыстава БЕЛТА "Імгненні стагоддзя" адлюстроўвае асноўныя вехі ў гісторыі краіны з 1918 года да гэтага часу. Здымкі склалі вельмі яркі і выразны партрэт Беларусі і беларусаў мінулага стагоддзя. Экспазіцыя расказвае пра няпросты лёс краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аднаўленне рэспублікі з руін, падзеі міжнароднага значэння - візіты кубінскага лідара Фідэля Кастра і прэзідэнта ЗША Рычарда М. Ніксана. На фота прадстаўлены асноўныя спартыўныя, культурныя, прамысловыя аб'екты. І, вядома, у цэнтры ўвагі экспазіцыі самі беларусы: вядомыя асобы і звычайныя людзі, добрасумленныя працаўнікі, знатакі сваёй справы. Асноўная выстава ўключае 40 плакатаў.-0-

Фота Сяргея Халадзіліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі