ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 7 жніўня 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 сакавіка 2022, 13:05

Уладальнікам "Залатой маскі" на форуме "М@rt.Кантакт" стаў спектакль Палескага драмтэатра

Фота Палескага драматычнага тэатра
Фота Палескага драматычнага тэатра

28 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Спектакль "Вій" Палескага драматычнага тэатра стаў уладальнікам "Залатой маскі" - галоўнага прыза Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форма "М@rt.Кантакт" у Магілёве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вынікі форуму агучаны старшынёй экспертнага савета "М@rt.Кантакт", актрысай тэатра і кіно, заслужанай артысткай Расіі Аленай Барзовай. "Тэатр - гэта магія, - сказала яна. - Гэта калі мы разумеем, што на сцэне адбываецца цуд, які немагчыма растлумачыць словамі, і акунаемся ў яго, цалкам аддаючы сваю душу. І табе аддаюць са сцэны сваю душу - адбываецца той самы кантакт. І гэта, напэўна, сапраўдны тэатр з вялікай літары".

Лепшым спектаклем форуму стаў "Вій" Палескага драматычнага тэатра. Як адзначыла Алена Барзова, у ім выйшлі на сцэну ўсяго 6 выканаўцаў, якія стварылі адчуванне цэлага аркестра. "Гэта ўнікальнае і ўзрушальнае відовішча", - выказала яна меркаванне аб хорары ў дзвюх дзеях паводле матываў аповесці Мікалая Гогаля "Вій".

Акрамя галоўнага прыза экспертны савет прысудзіў спецыяльныя дыпломы. Адзін з іх дастаўся артысту мінскага Тэатра-студыі кінаакцёру Уладзіміру Мішчанчуку за адданасць традыцыям псіхалагічнага тэатра, а таксама ўнікальнае ўвасабленне вобраза дырыжора Мілера ў спектаклі "Фальшывая нота". Другі - спектаклю "Варшаўская мелодыя" Новага драматычнага тэатра (Мінск) за дакладнасць раскрыцця драматычных вобразаў і выразнае рэжысёрскае рашэнне.

Прыз глядацкіх сімпатый прысуджаны спектаклю "Князёўна Мэры" мінскага Тэатра "ТрыТфармаТ". Лепшым спектаклем форуму, паводле версіі маладзёжнага журы, стала гісторыя кахання "Варшаўская мелодыя". Тут адзначана выдатная акцёрская і рэжысёрская работа.

"Было вялікім задавальненнем усе гэтыя дні бачыць, адчуваць, суперажываць, разумець, думаць, - сказала старшыня маладзёжнага журы Аліна Клімянкова. - Гэта ўсё тыя эмоцыі, якія павінен выклікаць у нас тэатр. Гэта тое, што робіць нас жывымі і сапраўднымі. Вядома ж, было вельмі складана зрабіць выбар, таму што прадстаўлена шмат спектакляў. Яны ўсе абсалютна розныя, усе індывідуальныя, асаблівыя і ўнікальныя".

"М@rt.Кантакт" як праяўленне мастацтва сапраўды надоўга пасяліўся на магілёўскай зямлі, - адзначыў падчас цырымоніі закрыцця форуму намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. - Сёння глядзельная зала і апладысменты паказалі, што тэатр жывы і цікавы. Таму мы ўдзячныя ўсім тэатрам, якія адгукнуліся на нашу прапанову і прынялі ўдзел у гэтай падзеі. Запрашаем усіх праз год на 16-ы "М@rt.Кантакт".

Асобную ўдзячнасць Валерый Малашка выказаў калектыву Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, які ўсё зрабіў для таго, каб гэты фестываль адбыўся. Ён уручыў установе культуры ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама. Ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароду атрымала дырэктар Ірына Белякова. У сваю чаргу яна адзначыла высокую актыўнасць тэатральнай публікі: "Вялікі дзякуй усім гледачам, таму што нашы залы падчас правядзення спектакляў былі поўныя. Дзякуй за вашы эмоцыі і бурныя апладысменты. Усе ўдзельнікі проста шчаслівыя менавіта дзякуючы вам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі