Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 чэрвеня 2025, 12:07

Уладальнікам Гран-пры конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзiчок-2025" стала Багдана Філіповіч

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладальнікам Гран-пры XI Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзiчок-2025" у Маладзечне стала прадстаўніца Мінска Багдана Філіповіч, паведамілі БЕЛТА ў Палацы культуры Маладзечна.

Багдана вучыцца ў дзіцячай школе мастацтваў нумар 2 Мінска. Педагог па вакалу - Аліса Шыманская. Дзяўчынка займаецца народнымі і эстраднымі спевамі. 11-гадовая Багдана спявае з 4 гадоў. Дапамагае падбіраць рэпертуар і шые ўборы для выступленняў маці. У фінале конкурсу  "Маладзiчок-2025" канкурсантка выканала песню "Замаўленне" (муз. Сафіі Арцем'евай, Рамана Юркова, сл. Сафіі Арцем'евай, Вольгі Філіповіч).

Фінал XI Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзiчок-2025" прайшоў у Палацы культуры Маладзечна ў рамках XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "МАЛАДЗЕЧНА-2025". За званне лепшага юнага вакаліста і прыз імя Алега Елісеенкава спаборнічалі 16 фіналістаў конкурсу "Маладзічок-2025" ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў з розных куткоў Беларусі і расійскага горада Невель. Таленавітых юнакоў і дзяўчат ацэньвала прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі.

На конкурсе шмат што было ў навіну: юныя выканаўцы ўпершыню ў гісторыі "Маладзічка" выступілі ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга, а ўладальніку Гран-пры ўручаны прыз імя Алега Елісеенкава.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі