Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 лютага 2012, 15:27

Уладальнікам Гран-пры "Каложскага благавеста" стаў дзіцячы хор з Масквы

27 лютага, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Гран-пры ХІ Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест" атрымаў дзіцячы хор "Натхненне" музычна-харавой школы нумар 106 горада Масквы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аргкамітэце фестывалю.

Мерапрыемствы фестывалю праходзілі ў Гродне на працягу мінулага тыдня. У конкурснай праграме бягучага года прынялі ўдзел амаль 45 калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Румыніі, Сербіі, Літвы, Польшчы, Грэцыі. Традыцыйна ўдзельнікамі "Каложскага благавеста" становяцца царкоўныя хары і ансамблі, хары свяшчэннаслужыцеляў і духоўных школ, свецкія прафесійныя і аматарскія калектывы.

Выступленні канкурсантаў ацэньвала міжнароднае журы. Званне лаўрэатаў прысуджаны ў трох ступенях і дзевяці катэгорыях. Уладальнікам Гран-пры стаў дзіцячы хор "Натхненне", які ўжо атрымаў прызнанне ў Расіі і за мяжой. Лаўрэатам уручаны прызы, а пераможцу таксама бронзавая статуэтка - сімвал фестывалю, выкананая гродзенскім скульптарам, членам Саюза мастакоў Беларусі Уладзімірам Панцялеевым.

Цырымонія закрыцця ХІ Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест" адбылася ў Вялікай зале Гродзенскага абласнога драмтэатра. Фестывальны марафон завяршыўся гала-канцэртам з удзелам лаўрэатаў.

Фестываль "Каложскі благавест" традыцыйна праводзіцца ў Гродне ў мэтах духоўнага яднання і ўзаемаразумення, папулярызацыі духоўнай спадчыны і сучаснай творчасці ў галіне пеўчай праваслаўнай культуры. Упершыню ён прайшоў у горадзе над Нёманам у 2002 годзе і быў прымеркаваны да 10-годдзя адраджэння Гродзенскай епархіі. У хуткім часе яго пастаяннымі ўдзельнікамі сталі замежныя калектывы, з 2011 года фестываль мае статус міжнароднага. Сёння акрамя праслухоўванняў і конкурсных выступленняў у рамках фестывалю праводзяцца розныя духоўныя мерапрыемствы, вечары духоўнай паэзіі, кіналекторыі, выстаўкі.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі