Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лістапада 2022, 09:13

Удзельнікамі рэспубліканскага мастацкага конкурсу імя Савіцкага сталі больш за 120 навучэнцаў

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінскім дзяржаўным каледжы імя А.К.Глебава да 19 лістапада пройдзе XIII Рэспубліканскі адкрыты мастацкі конкурс імя М.А.Савіцкага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.

Конкурс праводзіцца па намінацыях "Дызайн", "Жывапіс", "Скульптура", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва". Удзельнікі падзелены на тры групы: у першай удзельнічаюць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дзіцячых школ мастацтваў ва ўзросце да 11 гадоў, у другой - навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дзіцячых школ мастацтваў ва ўзросце 12-14 гадоў, у трэцяй - навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і гімназій-каледжаў мастацтваў ва ўзросце 15-19 гадоў.

Конкурс складаецца з некалькіх этапаў. Першы этап быў адборачным і праводзіўся ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі, дзіцячымі школамі мастацтваў, установамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі і гімназіямі-каледжамі адпаведна, а заключны праводзіцца Міністэрствам культуры ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К.Глебава. У заключны этап прайшлі 123 удзельнікі: 5 чалавек - з Брэсцкай вобласці, 12 - Віцебскай, 18 - Гомельскай, 16 - Гродзенскай, 45 дзяцей і падлеткаў - з Мінска, 11 - Мінскай вобласці і 16 - Магілёўскай.

Конкурсныя іспыты пройдуць па 18 лістапада. Журы правядзе ацэнку выканання ўдзельнікамі творчых работ заключнага этапу конкурсу. У склад журы ўваходзяць вядучыя педагагічныя работнікі па напрамку адукацыі "Мастацтва выяўленчае" ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, а таксама творчыя работнікі.

Пераможцаў конкурсу ў кожнай намінацыі і кожнай групе ўзнагародзяць дыпломамі I, II і III ступені з прысваеннем звання лаўрэата конкурсу, ім уручаць грашовыя прэміі. Таксама пераможцы змогуць у наступным годзе паступіць без уступных іспытаў па экзамену "творчасць" ва ўстановы адукацыі ў сферы культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі