Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 сакавіка 2020, 13:08

Убачыць фарбы вясны можна на выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мастацкая выстаўка "Палітра вясны" адкрыецца сёння ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У Нацыянальнай бібліятэцы ёсць добрая традыцыя - штогод праводзіць вясеннія мастацкія выстаўкі да Дня жанчын. "Палітра вясны" - праект-віншаванне, які прызначаны нагадаць аб хуткім абуджэнні прыроды. Рознакаляровая палітра мастацкіх работ не пакіне абыякавым самага патрабавальнага каларыста, - расказалі ў НББ. - У цэнтры вясенняй палітры, вядома, кветкі. Непаўторныя вясеннія пейзажы - незвычайна светла-блакітныя нябёсы, аксамітавыя вербы, свежае паветра, якім хочацца дыхаць, усмешкі жанчын, пяшчотнасць пачуццяў, феерверк эмоцый і мора надзей - усё гэта колеры вясны, увесь яе спектр, яе палітра".

На выстаўцы будуць прадстаўлены работы членаў Беларускага саюза мастакоў - жывапісцаў і графікаў. Удзельнікі выстаўкі - як прафесіяналы, чые імёны шырока вядомы ў беларускім культурным асяроддзі і за мяжой, так і маладыя яркія мастакі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі