Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У XXV Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад" прадставяць 167 карцін

Культура 17.10.2018 | 15:37

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У XXV Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад" прымуць удзел 167 карцін, паведаміў сёння журналістам дырэктар праграм ігравога кіно фестывалю Ігар Сукманаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе ў фестывалі прымуць удзел 167 карцін з 48 краін. Упершыню ў час "Лістапада" будуць паказаны фільмы з ПАР і Кеніі. У асноўны конкурс ігравога кіно ўвойдуць 12 фільмаў, дакументалістыку прадставяць 13 карцін. Нас чакаюць 11 дэбютных работ у час конкурсу "Маладосць на маршы". Акрамя таго, па традыцыі пройдуць пазаконкурсныя паказы", - сказаў Ігар Сукманаў.

Паводле яго слоў, кінафестываль "Лістапад" - гэта магчымасць выказваць свае думкі, узнімаць праблемы сучаснага жыцця. "XXV Мінскі міжнародны кінафестываль пройдзе пад слоганам "Пазнаючы белы свет" і будзе прысвечаны вядомаму рэжысёру Кіры Муратавай. Гэты слоган вельмі важны для нас. Наш праект - гэта пляцоўка для сур'ёзных кінавыказванняў аб жыцці. Добрае кіно - гэта не проста лякарства ад нуды, у нейкай ступені такое кіно прымушае задумацца і дае штуршок для ўнутранага развіцця. Мы культурная сталіца, і гэта павінна гучаць горда. Мы маем магчымасць прывезці лепшае, што ствараецца ў свеце, і паказваць гэта на працягу аднаго тыдня. Я лічу, што гэта вельмі важная місія", - адзначыў дырэктар.

XXV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лiстапад" пройдзе ў беларускай сталіцы з 2 па 9 лістапада. Яго адкрые стужка польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага "Халодная вайна". Дарэчы, папярэдняя работа рэжысёра - оскараносная "Іда" - у 2013 годзе была ўдастоена адразу дзвюх галоўных узнагарод "Лістапада".

Заснавальнікі ММКФ - Міністэрства культуры Беларусі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар "Лістапада" - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Генеральным партнёрам выступае банкаўская плацежная картка "Шчодрая" Mastercard. Афіцыйныя партнёры - "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія "Белавія", "Белтэлекам", афіцыйны білетны аператар "Байкард" пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і рэкламнага агенцтва "Фортэ".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.