Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 жніўня 2021, 17:08

У выдавецтве "Адукацыя і выхаванне" расказалі аб навінках літаратуры

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У прайс-лісце выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" на гэты момант 747 пазіцый школьнай літаратуры, аб гэтым сёння журналістам расказала намеснік дырэктара выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" Настасся Радзікевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Яна падкрэсліла, што ў рабоце з вучэбнай літаратурай з'яўляюцца як новыя выданні, так і перавыдаюцца ўжо вядомыя. Напрыклад, дапаможнікі для 2-4-х класаў па беларускай мове, літаратурным чытанні, матэматыцы. Паводле слоў Настассі Радзікевіч, задачы ў іх практычна ўсе аднолькавыя, з іх дапамогай адпрацоўваюцца навыкі чытання, пераказу тэкстаў, фарміруецца логіка і трэніруецца памяць.

"Для таго, каб работа была больш цікавай, у выданні "Математика" для 2-4-х класаў ёсць наклейкі. Гэта падабаецца дзецям. Таксама тэарэтычная частка дапаможніка "Основы безопасности жизнедеятельности. 2-й класс" прадстаўлена з карцінкамі, інструкцыямі, памяткамі і схемамі", - расказала яна.

Паводле слоў намесніка дырэктара, сапраўдным хітом продажаў з'яўляецца вучэбнае выданне "Биология: тестовые задания и задачи для подготовки к централизованному тестированию", дзе сабраны ўвесь матэрыял школьнай праграмы. "Дапаможнік "Все под контролем" па рускай мове змяшчае заданні і адказы. Дапамагае лепш падрыхтавацца да тэстаў", - дадала Настасся Радзікевіч.

Разам з выпускам вучэбных дапаможнікаў рэдакцыя рыхтуе і мастацкую літаратуру. "Кніга "Пухавіччына. Літаратурнае гняздо Беларусі" Алеся Карлюкевіча будзе цікавая настаўнікам і навучэнцам на ўроках беларускай літаратуры. У выданні прадстаўлены цікавыя факты з жыцця беларускіх пісьменнікаў. Гэта кніга атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію", - адзначыла Настасся Радзікевіч.

У выданні прадаўжаюцца і работы над серыямі кніг: ілюстраванае выданне "99 знаменитых мест Беларуси" і кніга "Беларускія жанчыны, якія апярэдзілі час" Дзмітрыя Кашавара, а таксама "Великие князья ВКЛ" Вітаўта Чаропкі. "У серыі кніг з дапоўненай рэальнасцю "99 захапляльных фактаў" выйшла шмат выпускаў. У пачатку кнігі можна знайсці нумары старонак, на якіх пры спампоўванні мабільнага дадатку будуць даступны дапаўненні для тэкстаў і карцінак. У серыі кніг "Свет падарожжаў" ужо выйшлі выпускі пра Афрыку і Аўстралію. Гэта выданне зроблена па прынцыпе энцыклапедыі з карцінкамі, гістарычнымі фактамі, а яшчэ дапоўненай рэальнасцю, QR-кодамі і дадаткам для чытання кніг Bookviser.

"Варта адзначыць яшчэ адну навінку - кнігу "Мандарынавая гісторыя" Аксаны Аракчэевай. Гэта казка пра сабачку, які любіў мандарыны. Усе прывыклі бачыць Аксану Аракчэеву як мастака, але гэта кніга - першая яе спроба ў ролі аўтара тэксту", - рэзюмавала Настасся Радзікевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі