Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лістапада 2025, 10:31

У Вялікім тэатры Беларусі адбыўся паказ оперы "Макбет" з Таццянай Траццяк у галоўнай ролі

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 15 лістапада ў гонар юбілею заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяны Траццяк на сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбылася опера Джузэпэ Вердзі "Макбет". 

Таццяна Траццяк выйшла ў вобразе Лэдзі Макбет, галоўную партыю выканаў народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў, у ролі Банка - Дзмітрый Капілаў. За дырыжорскім пультам - Уладзімір Авадок.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі