Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лютага 2023, 16:40

У Віцебску пакажуць спектакль "Церам-церамок" з лялькамі 1992 года

16 лютага, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Юным гледачам у Віцебску пакажуць спектакль "Церам-церамок" паводле п'есы С.Я. Маршака. Задзейнічаныя ў пастаноўцы лялькі былі створаны яшчэ да прэм'еры музычнай казкі ў 1992 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Беларускім тэатры "Лялька".

Асноўны склад акцёраў застаецца ранейшым. За ўвесь час жыцця "Церамка" змяніліся толькі тры з іх - у спектакль увялі маладых артыстаў. "І лялькі практычна тыя ж самыя, толькі крыху ім адзенне абнавілі і адрамантавалі дробныя дэталі, - растлумачылі ў тэатры. - Акцёрам перашывалі касцюмы - гэта таксама беларускія ўборы".

Гісторыя пра з'яднанасць і сяброўства ўпадабалася віцебскай публіцы і пастаянна збірае аншлаг. Разам з дзецьмі з залы расчуленымі выходзяць і бацькі. Знаёмства з рэпертуарам тэатра дзіцяці неабходна пачынаць менавіта з гэтай музычнай казкі на беларускай мове, сцвярджаюць у "Ляльцы". "Спектакль па-ранейшаму любяць, ён знаходзіцца ў той жа форме - такі ж яркі, вясёлы, з лялечнымі фокусамі, за якімі з цікавасцю і захапленнем назіраюць нават дарослыя. Гэта расказ аб тым, што намаганнямі ўсёй каманды можна абысці нават моцных сапернікаў, аб сяброўстве, узаемадапамозе і знаходлівасці ў патрэбны момант", - дадалі ў тэатры.

Спектакль "Церам-церамок" паводле п'есы С.Я. Маршака ў Віцебску называюць легендарным. Першапачаткова гэта была пастаноўка на 45 мінут без перапынку, аднак пазней яе вырашылі падзяліць на дзве дзеі, каб дзеці не стамляліся і паступова прывыкалі да асаблівай тэатральнай атмасферы. У верасні 2023 года спектаклю споўніцца 31 год, у бліжэйшую суботу пастаноўку прадставяць маленькім гледачам ужо 377-ы раз.

Музычную казку пакажуць 18 лютага ў 11.00 у Беларускім тэатры "Лялька".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі