Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 ліпеня 2018, 13:30

У Віцебску пачынаюцца першыя мерапрыемствы "Славянскага базару"

9 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебску сёння пачынаюцца першыя мерапрыемствы "Славянскага базару", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дырэкцыі фестывалю.

Яркай падзеяй дня стане выставачны праект "Восіп Цадкін. Вяртанне", які адкрыецца ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Восіп Цадкін - выдатны скульптар ХХ стагоддзя, ураджэнец горада Віцебска. Выстаўка дае ўнікальную магчымасць убачыць работы гэтага яркага аўтара парыжскай школы на яго гістарычнай радзіме. Праект рэалізуецца дзякуючы дзяржаўна-прыватнаму партнёрству - сумесна з Міністэрствам культуры Беларусі і Белгазпрамбанкам.

Увечары ўвага ўсіх паклоннікаў фестывалю засяродзіцца ў скверы імя Маякоўскага, дзе пад адкрытым небам у форме гарадскога дзіцячага свята пройдзе першая жараб'ёўка ўдзельнікаў XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018". У гэтым годзе малая фестывальная інтрыга збярэ 20 канкурсантаў з краін блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку ўпершыню за ўсю гісторыю дзіцячага конкурсу на "Славянскім базары" прадстаўнікоў Вялікабрытаніі і Канады. Ад Беларусі будзе выступаць саліст Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Г.Мулявіна (Мінск) Арцём Скароль. Міжнароднае журы ўзначаліць народны артыст Малдовы Канстанцін Масковіч.

Калейдаскоп канцэртаў у Летнім амфітэатры ў 22.00 адкрые заслужаная артыстка Расіі Зара з праграмай "Мір вашаму дому". Спецыяльнымі гасцямі канцэрта стануць Жэрар Дэпардзье, Алег Газманаў, Стас П'еха і Даніл Плужнікаў.

XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 12 па 16 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 9-11 і 17-18 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі