ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 ліпеня 2022, 12:09

У Віцебску адкрылі прэс-цэнтр "Славянскага базару"

14 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. На "Славянскім базары ў Віцебску" адкрыўся міжнародны прэс-цэнтр. У час цырымоніі прадстаўнікам айчынных і замежных СМІ ўручылі ўзнагароды за асвятленне фестывальных мерапрыемстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін упачатку адзначыў, што дзякуючы работнікам СМІ гледачы і госці фестывалю могуць апасродкавана акунуцца ў атмасферу фестывалю, даведацца пра галоўныя падзеі. Кіраўнік вобласці пажадаў журналістам поспеху, а таксама ўручыў падзякі аблвыканкама прадстаўнікам замежных карэспандэнцкіх пунктаў, дзякуючы якім жыхары Кітая, Расіі даведаюцца пра яркія падзеі форуму мастацтваў, жыццё Віцебска ў час фестывалю.

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў падкрэсліў, што "Славянскі базар" - адна з асноўных культурных падзей краіны. Кіраўнік міністэрства расказаў, што журналісты пабілі ўжо рэкорд па прэўюшных матэрыялах аб горадзе, білетах, размяшчэнні, маючых адбыцца падзеях. Ён уручыў узнагароды карэспандэнтам і фотакарэспандэнтам, рэжысёрам і аператарам айчынных СМІ, а таксама прадстаўнікам мас-медыя Расіі, Эстоніі, Саюзнай дзяржавы.

Генеральны дырэктар ЦК "Віцебск", дырэктар "Славянскага базару" Глеб Лапіцкі выказаў удзячнасць рэспубліканскаму аргкамітэту фестывалю і адзначыў, што такое маштабнае мерапрыемства можна было падрыхтаваць толькі сумесна, з бацькоўскай падтрымкай, настаўленнем і парадамі. І ў адказ на крытыку ён адзначыў, што ў гэтым годзе 6-тысячная зала Летняга амфітэатра будзе перапоўнена.

Журналісты скарысталіся магчымасцю і пацікавіліся, як "Славянскі базар" у эпоху ганенняў на рускую і славянскую культуру дапамагае яднанню. Уладзімір Пярцоў падкрэсліў, што разважлівасць у дзеячаў культуры захавалася, яны разумеюць, што нельга адмяніць мастацтва і шэдэўры, яны інтэрнацыянальныя і прыналежаць усім. Ён таксама звярнуў увагу, што на форум мастацтваў госці прыехалі з усіх канцоў свету, і гэта яшчэ раз паказвае, што забараніць культуру немагчыма. Глеб Лапіцкі параўнаў мастацтва з галоўным сімвалам фестывалю - васільком, які прарастае на любым полі. Так і фестываль, мастацтва і любоў да яго будуць толькі расці, нягледзячы на ўсе перашкоды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі