Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 кастрычніка 2020, 10:42

У Віцебску адкрыецца выстава беларускіх мастакоў да стагоддзя УНОВІСа

14 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Творчае аб'яднанне мастакоў m'ART падрыхтавала выставу "Пранікненне ў эпоху" да стагоддзя УНОВІСа, паведамілі БЕЛТА ў Арт-цэнтры Марка Шагала, дзе сёння праходзіць адкрыццё праекта.

Юбілейны год УНОВІСа стаў багатым на выставы і падзеі. Творчае аб'яднанне мастакоў m'ART вырашыла далучыцца да святкавання, прапанаваўшы сваё бачанне культавай даты. "Мастакі імкнуцца пранікнуць у эпоху УНОВІС без імітацыі супрэматычнай стылістыкі, не страціўшы свайго адметнага стылю і светаўспрымання сучаснага мастака, які трапіў у іншую гістарычную эпоху. Быць рознымі - адзін з творчых прынцыпаў групы m'ART. На выставе госці ўбачаць, як мастакі змогуць паказаць свае думкі пра эпоху эстэтычнай эканоміі, сацыяльна-культурнай утопіі і калектычную творчасць", - адзначылі ў арт-цэнтры.

Першы сумесны паказ твораў "Зімовыя сны" правялі Алег Захарэвіч, Алена Гурына і Сяргей Сотнікаў у 2006 годзе. З наступнага года да групы далучыўся Уладзімір Канцадайлаў, праз некалькі гадоў - Аляксандр Дзямідаў. Акрамя арыгінальнага складу аб'яднання, штогод у праектах m'ART удзельнічаюць розныя запрошаныя мастакі. Сёння на новай выставе да стагоддзя УНОВІСа свае творы прадставяць Васіль Васільеў і Леанід Мядзведскі.

Выстава будзе доўжыцца да 29 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі