Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 ліпеня 2022, 12:04

У Віцебску адбудзецца жараб'ёўка дзіцячага конкурсу "Славянскага базару"

12 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Сёння жараб'ёўка вызначыць, пад якімі нумарамі выступяць юныя выканаўцы міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск", які 20-ы раз праходзіць у час "Славянскага базару". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дырэкцыі фестывалю мастацтваў.

У бягучым годзе 16 удзельнікаў прадставяць краіны блізкага і далёкага замежжа. Моладзь з Казахстана, Узбекістана, Ізраіля, Эстоніі, Балгарыі, Егіпта і іншых дзяржаў будуць адстойваць творчы гонар сваёй Радзімы. За Беларусь выступіць мінчанін Елісей Касіч. Суседнюю Расію прадставіць Юлія Гаўрылава.

У першы дзень удзельнікі конкурсу прадставяць песню на роднай мове, а на другім этапе песеннага спаборніцтва яны змогуць выбраць кампазіцыю на свой густ.

Сярод вядучых мерапрыемства будзе беларуска Ангеліна Ламака - пераможца аналагічнага конкурсу ў 2020 годзе. Для юнай зоркі Віцебск не чужы горад, сюды яна рэгулярна прыязджала і ў госці, і на розныя творчыя конкурсы, а пасля перамогі на музычным конкурсе можа лічыць і горад, і яго дзецішча - форум мастацтваў - сваімі роднымі. У мінулым годзе галоўную ўзнагароду дзіцячага конкурсу павёз у Чарнагорыю Комнен Вукавіч. А каму дастанецца Гран-пры ў бягучым годзе, гледачы могуць паспрабаваць адгадаць, наведаўшы абодва конкурсныя дні.

Сёлета ў час юбілейнага конкурсу і гледачоў, і выканаўцаў чакаюць сюрпрызы. Упершыню будзе ўручаны прыз імя беларускага кампазітара Ігара Лучанка. У глядзельнай зале ўпершыню апынуцца выхаванцы дзіцячых дамоў і сацустаноў: Цэнтр культуры "Віцебск" правядзе дабрачынную акцыю і на выступленні артыстаў запросіць сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі