Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 мая 2019, 13:47

У Тэль-Авіве пройдзе генеральная рэпетыцыя другога паўфіналу "Еўрабачання-2019"

15 мая, Тэль-Авіў /Святлана Сухарко - БЕЛТА/. У Тэль-Авіве сёння пройдзе генеральная рэпетыцыя другога паўфіналу міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". На галоўную сцэну песеннага форуму ў Expo Tel Aviv выйдуць выканаўцы з 18 краін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, у час другога паўфіналу 16 мая выступяць прадстаўнікі Арменіі, Ірландыі, Малдовы, Швейцарыі, Латвіі, Румыніі, Даніі, Швецыі, Аўстрыі, Харватыі, Мальты, Літвы, Расіі, Албаніі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Паўночнай Македоніі, Азербайджана. Фінал конкурсу запланаваны на 18 мая.

Прамую трансляцыю другога паўфіналу і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Ізраіль праводзіць "Еўрабачанне" трэці раз. Раней ён прымаў песенны форум у 1979 і 1999 гадах. Слоган "Еўрабачання-2019" - Dare To Dream ("Не бойся марыць").-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі