ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 21 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 снежня 2020, 11:10

У Таліне прайшлі Дні беларускай культуры, прысвечаныя творчасці Пятра Глебкі

Фота дыпламатычнай місіі Беларусі ў Эстоніі
Фота дыпламатычнай місіі Беларусі ў Эстоніі

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні беларускай культуры "Беларускі калейдаскоп", прысвечаныя 115-годдзю беларускага паэта Пятра Глебкі, прайшлі ў Таліне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дыпламатычнай місіі Беларусі ў Эстоніі.

Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Эстоніі. А яго арганізатарам выступіў Цэнтр нацыянальных меншасцей "Радзіма".

У рамках Дзён беларускай культуры 5 снежня прайшоў анлайн-конкурс юных чытальнікаў "Радзіма добрая мая...", у якім прынялі ўдзел 22 выканаўцы з Эстоніі, Беларусі і Іарданіі.

Затым, 7 снежня, адбыўся творчы конкурс юных мастакоў "Вершы беларускага паэта П.Глебкі ў малюнках", удзельнікі якога паказалі ў малюнках сваё ўяўленне аб вершах вядомага беларускага паэта. На конкурс паступіла 90 работ з Эстоніі, Расіі, Беларусі і Італіі.

На заключным этапе Дзён беларускай культуры 12 снежня адбыўся музычна-паэтычны вечар "Мой родны край, мая калыска", на якім прагучалі вершы Пятра Глебкі ў выкананні эстонскіх школьнікаў. Акрамя таго былі прадстаўлены музычныя і танцавальныя нумары і экскурс-прэзентацыя "Жыццёвы шлях і творчасць Пятра Глебкі".

Адбылася таксама цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў з уручэннем ім ганаровых грамат пасольства Беларусі ў Эстоніі, кніг аб культуры, славутасцях і гісторыі Беларусі. Асаблівая ўдзячнасць была выказана культурна-асветнаму аб'яднанню беларусаў у Іарданіі за актыўны ўдзел у Днях беларускай культуры.

У пасольстве адзначылі, што такія мерапрыемствы садзейнічаюць распаўсюджванню ведаў аб культуры і багатай творчай спадчыне Беларусі за мяжой, развіццю беларуска-эстонскіх культурных сувязей, а таксама аб'яднанню беларускіх дыяспар з розных краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі