Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 кастрычніка 2019, 10:19

У таленавітай моладзі заўсёды ёсць магчымасць праявіць сябе - дырэктар Тэатра эстрады

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У таленавітай моладзі заўсёды ёсць магчымасць праявіць сябе. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў дырэктар Маладзёжнага тэатра эстрады Сяргей Мядзведзеў.

"Тэатр эстрады першапачаткова задумваўся і ствараўся як месца для развіцця і падтрымання таленавітай моладзі. Мы пастаянна прыцягваем у свае праграмы маладых артыстаў, самых лепшых бяром у штат. Бо наш патэнцыял і рэсурсная база даюць магчымасць укладваць і атрымліваць вынік, выхоўваючы прафесійных артыстаў. Не дарма тэатр часта называюць кузняй талентаў. Адсюль у розны час выйшла шмат сфарміраваных зорак, якія пакараюць сцэны не толькі нашай краіны", - расказаў Сяргей Мядзведзеў.

У тэатры прайшоў кастынг для артыстаў-вакалістаў, прафесійных танцораў, кампазітараў і аранжыроўшчыкаў. Паступіла каля 50 заявак. На кастынг былі запрошаны кандыдаты ад 18 да 25 гадоў, якія валодаюць адпаведнымі талентам і навыкамі. Ацэньвала ўдзельнікаў прафесійнае журы, якое складалася са знакамітых артыстаў і адміністрацыі тэатра.

"У гэтым годзе мы вырашылі арганізаваць сапраўдны кастынг і не прагадалі, паколькі сярод удзельнікаў было вельмі шмат цікавых маладых людзей. У выніку мы ўжо запрасілі пяць чалавек да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ўзялі на заметку яшчэ некалькіх. Мы вучымся адзін у аднаго: мы даём свой вопыт і базу, а маладыя артысты дапамагаюць нам заставацца ў трэндзе, - адзначыў дырэктар. - Дарэчы, гэта не апошні кастынг у тэатры, таму ў таленавітай моладзі яшчэ будзе магчымасць паспрабаваць сябе".

Паводле слоў Сяргея Мядзведзева, у планах тэатра - падрыхтоўка маладых артыстаў для ўдзелу ў міжнародных конкурсах, такіх як "Новая хваля", "Славянскі базар у Віцебску", "Еўрабачанне". "Акрамя таго, будзем прыцягваць іх у нашы тэатральныя праекты, якія хутка адбудуцца на сцэне Палаца Рэспублікі", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі