Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У свет спорту канца XIX - пачатку XX стагоддзя запрашае Дом-музей I з'езда РСДРП

Культура 09.01.2019 | 15:16

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Къ спорту!" адкрыецца 18 студзеня ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі "Дом-музей I з'езда РСДРП", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА куратар праекта Андрэй Ляневіч.

"Ні для каго не сакрэт, што сучасная Беларусь асабліва ставіцца да развіцця спорту. Імёны знакамітых спартсменаў сучаснасці Максіма Мірнага, Дар'і Домрачавай, Аляксандра Глеба, Аляксандра Хацкевіча, Меліціны Станюты і многіх іншых навечна ўпісаны ў залатую кнігу гісторыі айчыннага спорту і знаёмы амаль кожнаму. Але ці ўсе мы ведаем аб спартыўных дасягненнях Мінска і мінчан, скажам, сто і больш гадоў таму? Напярэдадні правядзення II Еўрапейскіх гульняў мы запрашаем усіх акунуцца ў свет спорту пачатку мінулага стагоддзя, а таксама азнаёміцца з імёнамі першых айчынных чэмпіёнаў, чые дасягненні былі пакладзены ў аснову перамог сучаснасці і сталі вядомымі далёка за межамі Беларусі", - расказаў Андрэй Ляневіч.

На выстаўцы ўпершыню будзе прадстаўлена рэканструкцыя спартыўнай моды канца XIX - пачатку XX стагоддзяў, прадметы спартыўнага інвентару, копіі дакументаў і фатаграфій таго перыяду, элементы гарадскіх гульняў і многае іншае. "Мы хочам паказаць, якія віды спорту былі найбольш папулярнымі ў той час, як выглядала спартыўнае адзенне. У прыватнасці, у нас цяпер рыхтуецца рэканструкцыя 7 спартыўных касцюмаў. Гэта будзе тэнісны, футбольны, лыжны, купальны касцюмы, а таксама для гімнастыкі, гульні ў кракет і касцюм веласіпедыста. Што датычыцца рэдкіх экспанатаў спартыўнага інвентару, то будуць прадстаўлены канькі і кідальнае ядро першай палавіны XX стагоддзя", - адзначыў куратар праекта.

Акрамя візуальнай атмасферы мінулага стагоддзя наведвальнікі выстаўкі змогуць таксама даведацца больш аб развіцці дарэвалюцыйнага спорту, гісторыі ўзнікнення першага гарадскога таварыства аматараў спорту, якое з'явілася дзякуючы гарадскому галаве Каралю Чапскаму ў 1892 годзе, а таксама Мінскага веласіпеднага таварыства і іншых. Акрамя таго, праект уключае шэраг інтэрактыўных пляцовак, на якіх можна адчуць сябе сапраўдным плывуном пачатку стагоддзя, сфатаграфавацца ў якасці аднаго з персанажаў стэнда тантамарэскі, а асабліва актыўныя наведвальнікі змогуць праверыць свае сілы ў гульні ў кікер.

Выстаўка "Къ спорту!" будзе працаваць у Доме-музеі I з'езда РСДРП да 26 лютага.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сезон актыўнасці кляшчоў У Беларусі пачынаецца сезон актыўнасці кляшчоў. Выконвайце меры прафілактыкі ўкусаў кляшчоў.