Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 лютага 2020, 17:36

У пасольстве Ірана назвалі Мінскую кніжную выстаўку вяршыняй выдавецкай культуры Беларусі

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінская міжнародная кніжная выстаўка - вяршыня выдавецкай культуры Беларусі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў саветнік па культуры пасольства Ірана ў Беларусі Абалгасэм Махтарыян.

"Безумоўна, правядзенне такіх мерапрыемстваў у любой краіне накіравана на павышэнне культуры, - сказаў Абалгасэм Махтарыян. - Можна сказаць, гэта выстаўка - сапраўдны Эверэст Беларусі, які відаць адусюль".

Паводле яго слоў, на стэндзе пасольства прадстаўлены не толькі іранскія кнігі, але і элементы культуры краіны. "Цяпер у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" праходзіць выстаўка, у якой прымаюць удзел два прадстаўнікі Ірана. Палавіну твораў мы пакінулі ў галерэі, а другую частку прывезлі сюды, - адзначыў саветнік па культуры. - Мы вельмі рады ўдзельнічаць у мінскай міжнароднай выстаўцы і будзем рады бачыць усіх на нашым стэндзе".

XXVIІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць па 9 лютага ў адміністрацыйным будынку па праспекце Пераможцаў, 14. На яе палях арганізавана шырокая дзелавая і культурная праграма: круглыя сталы, майстар-класы, дыскусіі, варкшопы ад мастакоў і ілюстратараў, прэзентацыі кніг і сустрэчы з аўтарамі. Свае навінкі прадстаўляюць амаль 400 экспанентаў з 30 краін блізкага і далёкага замежжа. Слоган форуму гэтага года - "Беларусь - адкрытая кніга". Пачэсным госцем кніжнай выстаўкі выступае Расія, цэнтральным экспанентам - ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі